Украінцы ў ЗША закавалі сябе ў ланцугі

Такім чынам яны выказалі салідарнасць з захопленымі ў палон Расіяй украінскімі маракамі.
У Сан-Францыска прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары 1 снежня правялі акцыю ў падтрымку маракоў Ваенна-марскіх сіл УСУ, якія былі ўзятыя ў палон 25 лістапада Федэральнай службай бяспекі Расійскай Федэрацыі ў Керчанскім праліве. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ў групе «Павярніся жывым» на старонцы ў Facebook.

«24 прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары на адным з галоўных пірсаў Сан-Францыска ў рыштунку маракоў сталі каля ваеннага карабля. Удзельнікі акцыі былі закутыя ў ланцугі. Яны — украінцы. І яны патрабавалі вызвалення Расіяй нашых маракоў з буксіра "Яны Капу" і з катэраў "Бердзянск" і "Нікопаль". 24 няпростая лічба — менавіта столькіх маракоў незаконна паланілі расійскія спецслужбы», — гаворыцца ў паведамленні.



Па словах сябра арганізацыі «Майдан Сан-Францыска» і аднаго з суарганізатараў акцыі Астапа Каркуны, украінцы ў ЗША спрабуюць зрабіць усё, каб прыцягнуць увагу не толькі шэраговых амерыканцаў да падзеяў ва Ўкраіне, але і амерыканскай палітычнай эліты. «Акрамя правядзення вулічных акцый мы падпісваем петыцыю да сенатараў і кангрэсменаў, патрабуючы ў сціснутыя тэрміны разгледзець у Кангрэсе новы пакет больш жорсткіх санкцый супраць Расеі», — пракаментаваў Каркуна.

unian.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!