Украінцы вывезлі з Кабула грамадзян пяці краін, у тым ліку беларусаў

Як паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на міністра замежных спраў Украіны Дзмітрыя Кулебу, украінскі самалёт эвакуяваў з аэрапорта Кабула, акрамя суайчыннікаў, грамадзян Афганістана, Беларусі, Нідэрландаў і Харватыі.
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Адначасова прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўдакладніў, што ўсяго эвакуяваных — 80 чалавек, з іх восем — грамадзяне Украіны.

Нагадаем, беларускае МЗС рэкамендавала беларусам, якія апынуліся ў Афганістане, звяртацца па дапамогу ў беларускую амбасаду ў Таджыкістане. Справа ў тым, што ў Афганістане няма нашай амбасады. 

Згодна з гугл-мапамі, адлегласць ад Кабула да сталіцы Таджыкістана Душанбэ паветраным шляхам — 447 кіламетраў. Па трасе А-76, найкарацейшай паміж гэтымі гарадамі, — 571 кіламетр. Пры гэтым усе пасажырскія рэйсы міжнародных авіякампаній з кабульскага аэрапорта часова адмененыя.

Традыцыйна беларусам дапамагалі ў расійскіх амбасадах. Але цяпер амбасада РФ эвакуацыю не плануе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: