Украінцы заклікалі бараніць Курапаты ад рэстарацыі «Паедзем, паядзім»

У абласным цэнтры Украіны Чарнігаве сабрана каля 100 подпісаў пад зваротам у абарону Курапатаў.
Сярод падпісантаў звароту – шараговыя жыхары старажытнага горада. актывісты грамадскіх аб’яднанняў «Вольныя людзі» і «Самаабарона Майдану», у тым ліку епіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Святаслаў (Логін), дэпутат Чарнігаўскай абласной рады Алег Хасенка, праваабаронца Яўген Малецкі, кіраўнік «Самаабароны Майдану» ў Чарнігаўскай вобласці Аляксандр Ясянчук, дэпутат Дзяснянскай раённай рады Чарнігава Юніс Аскераў, каардынатар валанцёрскіх курсаў украінскай мовы ў Чарнігаве Людміла Зіневіч, святар кафедральнага сабору святой вялікамучаніцы Кацярыны Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Яўген Орда і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў абласным цэнтры.  

Збор подпісаў адбываўся ў Чарнігаўскім абласным культурна-мастацкім цэнтры “Інтэрмеца”.

Прыводзім тэкст звароту:
 
Да усіх тых, ад каго залежыць лёс Курапатаў

Да вас звяртаюцца грамадзяне Украіны, у тым ліку ўкраінцы беларускага паходжання.

Мы з трывогай дазналіся пра сітуацыю вакол Курапатаў, звязаную з адкрыццём каля гэтага месца згубы тысячаў ахвяраў сталінізму рэстарацыі «Паедзем, паядзім».

Гэта непрымальна для нас — людзей, чые продкі былі знішчаныя ў гады сталінізму ці прайшлі праз ГУЛАГ.

Заклікаем беларускую грамаду бараніць Курапаты ад гэтага здзеку.

Заклікаем бізнесоўцаў і чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да пабудовы і адкрыцця рэстарацыі каля Курапатаў, сысці з гэтага месца, святога для кожнага сумленнага чалавека.

Заклікаем урад Беларусі спыніць здзек над памяццю бязвінных ахвяраў.

Упэўнены, што нас падтрымае ўвесь украінскі народ.

Жыве Беларусь!

Слава Украіне!

Нагадаем, што 19 червеня ў Чарнігаўскім абласным моладзевым цэнтры падчас адкрыцця дакументальна-мастацкай выставы «Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні» была агучана прапанова пра неабходнасць збору подпісаў у падтрымку актывістаў беларускай грамадзянскай супольнасці – абаронцаў Курапатаў ад бізнесоўцаў і чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да будаўніцтва і адкрыцця рэстарацыі «Паедзем, паядзім» у ахоўнай зоне гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння «Месца згубы ахвяраў палітычных рэпрэсій 30-40-х гадоў XX стагоддзя ва ўрочышчы Курапаты».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-08-28 17:09:09
Жыве бел-чырвона-белая Беларусь!

Слава Украіне!

Героям Украіны, спаліўшым беларусаў у Хатыні і Хатынь слава!
  • ВР
  • 2018-08-28 18:36:39
Пра гарачае лета 2015 г. у Чарнігаве: http://belisrael.info/?p=5115 Салон "Інтэрмеца" таксама згаданы :)
  • Кастусь
  • 2018-09-01 12:14:33
гiена гiене вока не выцарапае..