Украінская армія бярэ Славянск і Краматорск. Лідар сепаратыстаў абвяшчае сябе «ваенным камендантам» Данецку

Афіцыйны Кіеў заявіў пра 12 параненых вайскоўцаў падчас спецаперацыі ў Славянску і Краматорску.



Афіцыйны Кіеў заявіў пра 12 параненых вайскоўцаў падчас спецаперацыі ў Славянску і Краматорску. За мінулыя суткі ўкраінская армія вярнула кантроль над чатырма гарадамі ў Данецкай вобласці. У населеных пунктах пачаты працэс аднаўлення нармальнай жыццядзейнасці, запрацавала місія па аказанні гуманітарнай дапамогі.

Узброеныя сепаратысты тлумачаць пакіданне сваіх пазіцый, у тым ліку Славянску, «жаданнем захаваць сілы і разуменнем, што ўтрымаць горад не ўдасца». Пра гэта заявіў адзін з камандзіраў так званых апалчэнцаў Ігар Стралкоў у інтэрв'ю на сайце сепаратыстаў.

 

 

Стралкоў не назваў дакладныя дадзеныя аб стратах сярод сваіх прыхільнікаў, але сцвярджаў, што пры адступленні атрымалася захаваць «ад 80 да 90 працэнтаў асабовага складу і 90 адсоткаў узбраення». Камандзір узброеных сепаратыстаў, большасць з якіх цяпер знаходзіцца ў Данецку, абвясціў сябе «ваенным камендантам» горада, выказаў надзею, што абласны цэнтр апынецца больш зручным пунктам для абароны, чым Славянск.

                          

Прадстаўнікі так званай «Луганскай народнай рэспублікі», у сваю чаргу, паведамляюць, што ў выніку баявых дзеянняў у рэгіёне за апошнія суткі раненні атрымалі каля 80 чалавек. Паводле словаў «міністра аховы здароўя» самаабвешчанай «ЛНР» Віктара Авакяна 56 з іх — мірныя жыхары.

www.svaboda.org

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: