Украінскі чыноўнік, які самлеў перад Лукашэнкам, дагэтуль у рэанімацыі

Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Віктар Назаранка да гэтага часу знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан ацэньваюць як стабільны.


Пра гэта ў эфіры «112 Украіна» паведаміў памочнік кіраўніка Дзяржпагранслужбы Алег Слабадзян.

Ноч ён правёў пад наглядам дактароў, цяпер яго стан стабільны, усе жыццёвыя паказчыкі ў норме. Спадзяемся, што ён адновіцца ў бліжэйшы час і працягне свае абавязкі, — паведаміў Слабадзян.

фота inforesist.org

фота inforesist.org


Кіраўнік ДПСУ Назаранка страціў прытомнасць падчас сумеснай заявы Парашэнкі і Лукашэнкам. На месцы яму аказалі першую медыцынскую дапамогу, пасля чаго шпіталізавалі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: