Украінскі фільм пра падарожжы, зэдлікі і беларусаў выходзіць у пракат

Еўрарадыё распавядае пра украінскі фільм аб беларускіх падарожніках Жэне Манцэвіч і Верасне, якія разам з украінскімі і расійскімі сябрамі, узяўшы зэдлік, аўтастопам дабраліся да мыса Горн.
Арт-праект «З табурэтам праз кантыненты» прыдумаў ўкраінскі рэжысёр Леанід Кантар яшчэ ў 2004 годзе. Ідэя заключалася ў тым, каб аднесці чатыры зэдлікі з кухні да чатырох акіянаў. У 2010 годзе Леанід прапанаваў далучыцца да акцыі і беларусам. Свае вандроўкі пілігрымы фіксавалі на відэа і рабілі з яго фільмы. Грошы зараблялі з дапамогай вулічных выступаў і перформансаў.

21 лютага ва ўкраінскі пракат выйдзе дакументальны фільм-падарожжа «Чалавек з табурэтам». Яго зняў Леанід Кантар падчас падарожжа з сябрамі да Ціхага акіяну. Гэта апошняя стужка Кантара — на пачатку чэрвеня 2018 года ён здзейсніў самагубства. У перадсмяротных лістах ён папрасіў скончыць фільм, пакінуўшы ўказанні аб тым, як менавіта.

Падчас гэтага падарожжа ў аргентынскім таксі ў Леаніда нарадзілася дачка, якую назвалі Патагонія. Пакуль Леанід ажыццяўляў сваю вар'яцкую мару — нёс зэдлік на мыс Горн, жонка Дыяна і старэйшая дачка Магдалена збіралі унікальныя казкі народаў свету, якія ўвойдуць у фільм. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: