Украінскія анархісты правялі акцыю ў падтрымку беларускіх аднадумцаў

Супольнасць украінскіх анархістаў «Чорны сцяг» выйшла на акцыю салідарнасці з актывістамі беларускага анархісцкага руху каля беларускага Ганаровага кансуляту ў Львове, паведамляе Радыё Свабода
Менскія анархісты Марына і Вячаслаў Касінеравы, якіх згадвалі на пікеце ўкраінскія анархісты. Ілюстрацыйнае фота

Менскія анархісты Марына і Вячаслаў Касінеравы, якіх згадвалі на пікеце ўкраінскія анархісты. Ілюстрацыйнае фота

На плякатах актывістаў — заклік «лапы прэч ад Паліенкі, Чуліцкага, Гусевай», фразы «мянты сапраўды забіваюць людзей», «дзяржава гэта экстрэмізм» і іншае, у тым ліку абрэвіятура на ангельскай мове, якая значыць «усе міліцыянты — кепскія людзі», прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкім матэрыялам незалежна ад носьбіту інфармацыі.

«Рэпрэсіўная сістэма Лукашэнкі ўжо даўно пракралася ў асабістае жыццё грамадзянаў, у прыватнасці, мужа і жонку Касінеравых аштрафавалі за фота ў Facebook, а Зміцер Паліенка быў зняволены за графіці, — згадваюць украінскія анархісты. — Падчас затрымання ў канцы студзеня Зьміцер Паліенка, Яўген Чуліцкі і Анастасія Гусева перажылі адсутнасць медычнай дапамогі і сродкаў гігіены, міліцыянты не пускалі затрыманых у туалет, у іх таксама канфіскавалі рэчы і забралі грошы.

У адрозненне ад расейскіх службаў, якія катуюць актывістаў фізычна, беларуская рэпрэсіўная сістэма спрабуе зламаць актывістаў псіхалягічна. Зрэшты, у іх гэта яшчэ не атрымалася і не атрымаецца!»

Згаданыя ўкраінцамі Зміцер Паліенка і Вячаслаў Касінераў цяпер чакаюць чарговых судоў за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!