Украінскія пісьменнікі падтрымалі беларусаў: Мы занадта добра ведаем цану маўчання

Украінскія літаратары ў адкрытым лісце заклікалі сусветную супольнасць дапамагчы спыніць гвалт у Беларусі.
Адкрыты ліст украінскіх пісьменнікаў да беларускіх калегаў апублікаваны на сайце ўкраінскага ПЭНу.

Дарагія нашы Сябры, дарагія беларускія пісьменнікі! Шаноўныя Калегі — пісьменнікі, журналісты, уся супольнасць беларускага ПЭНу!

Ад самага жніўня мы з вялікай увагай сочым за падзеямі ў Беларусі, за рэакцыяй беларускіх грамадзян на фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў і спробамі ўладаў вырашыць праблему грубай сілай і ўтаймаваць непакорлівых. Мы рашуча асуджаем рэжым Лукашэнкі і ўсіх тых, хто яму служыць.

Як мала хто, мы разумеем, якой ёсць цана свабоды. І разам з вамі звяртаемся да сусветнай грамадскасці: падтрымайце свабодных беларусаў! Дапамажыце спыніць гвалт у еўрапейскай краіне! Не паўтарайце памылак appeasement-у, не маўчыце!

Мы занадта добра ведаем цану маўчання, якое прывяло да злачынстваў супраць чалавечнасці ў Югаславіі, да расійскіх ваенных злачынстваў ва Украіне.

Жыве Беларусь!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: