Украіну пазбавілі права голасу ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя з-за даўгоў па ўнёсках на суму 26 мільёнаў долараў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман, перадае NewsONE.
Паводле яго слоў, у 2014 годзе ўкраінскім уладам было не да гэтага.
"Чым гэта выклікана? Банальнай справай. У 2014 годзе пасля "гаспадарлівых" украінцаў на дзяржаўным рахунку было 108 тысяч грыўняў... Магчыма, гэтыя пытанні адышлі на другі план", — патлумачыў Гройсман.
Характэрна, што на днях Украіна на Асамблеі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя выступіла з заявай супраць таго, каб Расія была абраная яе прэзідэнтам.
Паводле Корреспондент.net