Улады Аўстраліі збіраюцца знішчыць 2 мільёны дзікіх катоў

У Аўстраліі да 2020 году плануюць знішчыць 2 мільёны дзікіх катоў. Усяго ў краіне налічваюць ад двух да шасьці мільёнаў асобін, піша Свабода.


Такія меры прымаюцца для барацьбы з пагрозай знішчэння некаторых відаў жывёл-эндэмікаў (якія жывуць толькі на Аўстралійскім кантынэнце). Лічыцца, што дзікія каты кожны дзень забіваюць больш за 1 мільён птушак і 1,7 мільёна рэптылій па ўсёй Аўстраліі, удакладніў прадстаўнік Міністэрства навакольнага асяроддзя і энергетыкі краіны са спасылкай на навуковыя даследаванні.

У аўстралійскім штаце Квінслэнд за скальп дзікага ката прапануюць узнагароду 10 долараў. У арганізацыі па абароне жывёлаў PETA такую практыку назвалі жорсткай. Эколяг Том Доэрці лічыць, што няма надзейнага спосабу ацаніць рэальную папуляцыю дзікіх катоў па ўсёй краіне. Ён таксама выказаў сумнеў у тым, што знішчэньне дзікіх катоў дапаможа ў абароне птушак і млекакормячых.

Першыя каты былі завезеныя ў Аўстралію ў XVII стагодздзі, цяпер яны насяляюць на 99,8 адсоткаў тэрыторыі краіны. Вонкава жывёлы амаль не адрозніваюцца ад хатніх катоў, розніца ў тым, што яны жывуць у дзікай прыродзе і палююць дзеля пракорму.

У 2015 годзе ўрад Аўстраліі санкцыянаваў адстрэл двух мільёнаў дзікіх катоў. Па розных ацэнках, тады ў краіне пражывала да 18 мільёнаў асобін. У траўні 2018 году аўстралійскія ўлады ўзвялі 44-кілямэтровы плот, агарадзіўшы каля дзевяці тысяч гектараў у запаведніку Ньюхэйвэн. Плот абараняе рэдкія віды жывёл ад драпежнікаў да аднаўлення іх папуляцыі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: