Улады Ірана распавялі, калі даведаліся, што збілі ўкраінскі самалёт

На працягу двух дзён ніхто, нават прэзідэнт краіны, не ведаў, што пасажырскі лайнер быў збіты ракетай.

 

Месца крушэння самалёта МАУ

Ва ўрадзе Ірана заявілі, што даведаліся пра тое, што ўкраінскі самалёт быў збіты іранскімі СПА, толькі 10 студзеня, напярэдадні афіцыйнага прызнання. Пра гэта ў панядзелак, 13 студзеня, паведаміў афіцыйны прадстаўнік урада краіны Алі Рабіі, перадае ТАСС. 

"Толькі ў пятніцу Генштаб УС Ірана атрымаў вынікі расследавання, і тады прайшло пасяджэнне Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі", — заявіў Рабіі ў эфіры мясцовага тэлеканала.

Ён таксама дадаў, што "да 10 студзеня ніхто, нават прэзідэнт краіны Хасан Раўхані, не ведаў прычыну катастрофы самалёта".

Прадстаўнік урада, падкрэсліў, што "як толькі прэзідэнт даведаўся пра гэта, то адразу прыняў рашэнне як мага хутчэй выступіць са зваротам да насельніцтва".

Нагадаем, 8 студзеня самалёт украінскай авіякампаніі МАУ разбіўся непадалёк ад Тэгерана прыкладна праз тры хвіліны пасля ўзлёту з аэрапорта Імама Хамейні. На борце было 167 пасажыраў і 9 чальцоў экіпажу, усе яны загінулі.

У суботу, 11 студзеня, прэзідэнт Ірана Раўхані выказаў у соцсетках шкадаванне пра збіты самалёт.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: