Улады Італіі абмежавалі перамяшчэнне па ўсёй краіне

У Італіі дзеля барацьбы з вірусам SARS-CoV-2 з 10 сакавіка забароненыя любыя сходы, заявіў прэм'ер Контэ. Школы і ВНУ закрытыя да красавіка. Адмененыя спартыўныя мерапрыемствы за выключэннем міжнародных.
Фота: Maule/Fotogramma/Ropi/Keystone Press Agency/www.globallookpress.com

Фота: Maule/Fotogramma/Ropi/Keystone Press Agency/www.globallookpress.com

Улады Італіі пашыраюць абмежаванні на перамяшчэнне, выкліканыя распаўсюджваннем каронавіруса SARS-CoV-2. З 10 сакавіка яны будуць дзейнічаць па ўсёй краіне, заявіў прэм'ер-міністр Джузэпэ Контэ ў панядзелак, 9 сакавіка. Сярод іншага, забароненыя любыя сходы, паведаміў кіраўнік урада. Ён заклікаў усіх жыхароў «заставацца дома» і выходзіць толькі па працы ці неадкладных справах.

Акрамя таго, школы і ўніверсітэты застануцца зачыненымі да 3 красавіка, дадаў Контэ. Аднак грамадскі транспарт працягне працу, адзначыў прэм'ер.

Некалькімі днямі раней каранцін быў уведзены ў паўночных правінцыях Італіі. Уезд і выезд стаў магчымы толькі «па сур'ёзных і неадкладных прычынах». Гэтыя меры закранулі больш за чвэрць насельніцтва краіны.

Між тым Нацыянальны алімпійскі камітэт Італіі на пасяджэнні з удзелам прадстаўнікоў профільных федэрацый 9 сакавіка распарадзіўся да 3 красавіка праводзіць спартовыя мерапрыемствы на ўзроўні краіны. Аднак рашэнне не тычыцца міжнародных спаборніцтваў, адзначаецца ў заяве камітэта.

Італія лідзіруе ў Еўропе па распаўсюджванні лёгачнага захворвання COVID-19, выкліканага вірусам новага тыпу. Заражэнне выяўлена ў 9172 чалавек, 463 памерлі, 724 ужо паправіліся.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: