Улады Саудаўскай Аравіі дазволілі жанчынам ездзіць за мяжу без дазволу мужчын

Грамадзянкі Саудаўскай Аравіі, старэйшыя за 21 год, змогуць атрымліваць пашпарт і ездзіць за мяжу без дазволу мужоў ці сваякоў мужчынскага полу.

Фото: azernews.az

Саудаўскія ўлады прынялі шэраг указаў, згодна з якімі жанчыны атрымалі больш правоў. У мінулым годзе саудаўскім жанчынам дазволілі вадзіць аўтамабіль. Саудаўская Аравія была апошняй краінай у свеце, дзе дзейнічаў такая забарона.

Цяпер улады Саудаўскай Аравіі дазволілі жанчынам ездзіць за мяжу без дазволу мужчын, рэгістраваць нараджэнне дзіцяці, шлюб і развод, а таксама быць апекунамі малалетніх дзяцей.

Таксама для жанчын пашырылі магчымасці працаўладкавання: адзін з указаў замацоўвае права на працу за ўсімі грамадзянамі краіны незалежна ад полу.

Аднак саудаўскія жанчыны ўсё яшчэ абавязаныя атрымліваць дазвол на многія іншыя дзеянні, напрыклад, шлюб, развод, адкрыццё рахунку ў банку і, у некаторых выпадках, доступ да медыцынскіх паслуг. Дазвол мае права даваць муж або крэўныя сваякі мужчынскага полу, у тым ліку сын.

Паводле

meduza.io

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: