Улады Турцыі выявілі расколіны ў падмурку АЭС «Аккую». Яе будуе «Расатам»

«Расатам» некалькі разоў перезалівала бетон пры ўзвядзенні падмурка АЭС «Аккую» з-за выяўленых расколін. Прадстаўнік расійскай кампаніі сцвярджае, што рэалізацыя праекта працягваецца па графіку.

Фота: Kuzeyormanlari / Twitter



Рэгулятар атамнай энергетыкі Турцыі Turkey’s Atomic Energy Authority (TAEK) двойчы выяўляў расколіны ў бетоне падмурка АЭС «Аккую», якую будуе расійская дзяржкарпарацыя "Расатам".

Пра гэта ў пачатку траўня напісала выданне Haberturk, увагу на матэрыял звярнула РБК.

Паводле дадзеных Haberturk, першая расколіна была знойдзена ў ліпені 2018 года. Пасля таго, як «Расатам» перазаліў бетон, рэгулятар выявіў новую расколіну — бетон зноз давялося перазаліваць, работы па ліквідацыі расколіны скончыліся ў верасні.

У «Расатаме» паведамілі, што будаўніцтва АЭС «Аккую» цяпер ідзе ў адпаведнасці з графікам.

Праект атамнай электрастанцыі «Аккую» ўключае чатыры энергаблокі з расійскімі рэактарнай устаноўкі ВВЭР-1200. Кошт праекта ацэньваецца ў 20 мільярдаў долараў.

Пагадненне аб будаўніцтве АЭС было складзена ў 2010 годзе. У 2015 годзе, пасля таго як Турцыя збіла на мяжы з Сірыяй расійскі знішчальнік, праект быў прыпынены. У 2017 годзе яго аднавілі.

Паводле meduza.io, www.rbc.ru

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!