
Урад Венгрыі не прызнае сам панятак "сацыяльнага гендара" і таму ва ўрадзе называюць гэтыя даследванні прапагандай і ілжэнавукай. Акрамя таго, улады ўказваюць на занадта малую колькасць слухачоў і туманныя перспектывы працаўладкавання з такім дыпломам.
Аднак выкладчыкі супраць: у Цантральнаеўрапейскім унівесрітэтце заяўляюць, што конкурс на Gender studies быў 9,5 чалавек на месца.
Андрэы Петё, выкладчык:
"Да нас прыязджаюць студэнты з іншых еўрапейскіх універсітэтаў па праграме абмену "Эразмус". Так што калі ўлады сапраўды закрыюць гендарныя даследванні, гэта прывядзе да калапсу праграм абмену, якія фінансуюцца Еўразвязам."
У Венгрыі курсы гендарных даследванняў выкладаюць толькі ў двух ВНУ.
Паводле Euronews