Улады іракскага Курдыстана: тэрарысты з ІГ зноў ужылі хімічную зброю ў Іраку

Улады іракскага Курдыстана заявілі, што тэрарыстычная арганізацыя "Ісламская дзяржава" (ІД) распачала новую хімічную атаку супраць сіл курдскага апалчэння на поўначы Ірака. Пра гэта паведаміў рэгіянальны Савет бяспекі іракскага Курдыстана, паведамляе ТАСС.



31 жніўня ў час баёў на поўнач ад Масула баевікі ІД выпусцілі па курдскіх атрадах ракету, як мяркуецца, начыненую хімічнымі рэчывамі. У выніку адзін курдскі апалчэнец атрымаў атручванне, і яму была аказана медыцынская дапамога.

Раней у гэтым годзе камандаванне сіл іракскіх курдаў неаднаразова заяўляла пра ўжыванне "Ісламскай дзяржавай" боепрыпасаў, якія змяшчаюць хлор і класіфікуюцца як хімічная зброя. Паведамлялася таксама аб выкарыстанні гэтай групоўкай хімічнай зброі на тэрыторыі Сірыі.

Улады ЗША лічаць, што баевікі ІД у жніўні, хутчэй за ўсё, ужылі пры атацы на курдскія ўзброеныя фарміраванні ў Іраку атрутнае рэчыва іпрыт, названае таксама "гарчычным газам".

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць