Уладзімір Зяленскі: негатыўнае развіццё падзей пагражае сотнямі тысяч бежанцаў з Беларусі

Крызіс у Беларусі ўплывае не толькі на суседнія краіны, ён ужо мае наступствы для Еўропы, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю славацкай газеце Hospodárske noviny.


«Мы бачым, што паўстаў найбольшы палітычны крызіс за ўсе гады незалежнасці Беларусі. Ён таксама звязаны з эканамічным і сацыяльным крызісамі, якія ўжо паспелі і праяўляюць наступствы. Калі сцэнар будзе негатыўным, гэта будзе азначаць не менш сотняў тысяч бежанцаў з Беларусі ў краіны Еўропы», — лічыць украінскі лідар.

«Сумленныя выбары прэзідэнта — самы лепшы выхад з гэтага крызісу — паўтарыў Зяленскі абвешчаную ім раней пазіцыю. — Калі кандыдаты ўпэўненыя ў сваёй перамозе, то няма чаго баяцца яшчэ адных выбараў. Гэта дзеянні ўлады, якая не баіцца свайго народа».

«Я таксама падкрэсліваю, што павінен быць дыялог з грамадствам, трэба пазбягаць гвалту. Гэта дзеянні ўлады, якая клапоціцца аб сваім народзе», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Раней Кіеў далучыўся да пазіцыі Еўрасаюза аб непрызнанні афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, згодна з якім Лукашэнка атрымаў 80% галасоў.

Паводле naviny.media



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: