Упершыню азіяцкая дзяржава легалізавала аднаполыя шлюбы

Аднак аднаполым шлюбам у Тайвані не змогуць пабрацца замежныя грамадзяне, чыя дзяржава не прызнае гомасексуальныя шлюбы.
Маніфестацыя ў Тайбэйі. Фота PAP/EPA/RITCHIE B. TONGO

Маніфестацыя ў Тайбэйі. Фота PAP/EPA/RITCHIE B. TONGO

Тайваньскі парламент прыняў закон, якім былі легалізаваныя гомасексуальныя шлюбы. Новае заканадаўства набудзе моц 24 траўня.

Тайвань стаў першай краінаў у Азіі, дзе асобы аднаго полу змогуць афіцыйна заключыць шлюб.

Тайваньскае інфармацыйнае агенцтва CNA паведаміла, што законапраект падтрымала правячая Дэмакратычная прагрэсіўная партыя.

Яшчэ ў 2017 годзе Канстытуцыйны суд Тайваня прызнаў прававую норму, якая акрэслівае шлюб як «саюз мужчыны і жанчыны», спрэчнай з канстытуцыяй краіны. Канстытуцыйныя суддзі загадалі парламенту да 24 траўня 2019 года выправіць гэта.

Адметнасцю новага закону Тайваня, з’яўляецца той факт, што аднаполым шлюбам не змогуць пабрацца замежныя грамадзяне, чыя дзяржава не прызнае гомасексуальныя шлюбы.

www.radyjo.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: