Урад Іспаніі спыніў перамовы з каталонскімі партыямі

Віцэ-прэм'ер Іспаніі Кармэн Кальва заявіла, што перамовы з каталонскім партыямі, якія выступаюць за незалежнасць, спыненыя, і Мадрыд больш не будзе выказваць новых прапаноў, паведамляе El Pais.
У Сацыялістычнай партыі Іспаніі ў сваю чаргу заявілі, што калі гэтыя партыі не падтрымаюць план урада па бюджэце, як яны гэта пагражаюць зрабіць, у краіне могуць адбыцца датэрміновыя выбары.

«Мы зрабілі ўсё, што трэба было зрабіць як урад. Мы рабілі ўсё, каб адказаць на запыт грамадства адносна дыялогу. Калі гэтага недастаткова, то мы павінны спыніцца. Сепаратысты павінны растлумачыць, чаму яны адхіляюць прапанову пра дыялог, які з'яўляецца цалкам абгрунтаваным», — сказала Кармэн Кальва.

Віцэ-прэм'ер у чарговы раз адзначыла, што рэферэндум пра самавызначэнне «з'яўляецца непрымальным». Яна таксама дадала, што ўлады краіны не збіраюцца ісці на новыя саступкі каталонцам.

nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!