Урад Расіі падаў у адстаўку

Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ.
kremlin.ru

kremlin.ru

Як піша ТАСС, прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў лічыць правільным на фоне абвешчаных прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным прапаноў аб змене канстытуцыі падаць у адстаўку ўраду ў дзеючым складзе. Пра гэта ён паведаміў падчас сустрэчы Пуціна з кабінетам міністраў.

Мядзведзеў адзначыў, што прапанаваныя змены памяняюць баланс выканаўчай, заканадаўчай і судовай улады.

«У гэтым кантэксце відавочна, што мы, як урад Расійскай Федэрацыі, павінны прадаставіць прэзідэнту нашай краіны магчымасць прымаць усе неабходныя рашэнні і ў гэтых умовах, я лічу, што было правільным у адпаведнасці з артыкулам 117 Канстытуцыі РФ урад Расійскай Федэрацыі ў цяперашнім складзе падаў у адстаўку», — сказаў Мядзведзеў.

Паведамляецца, што Уладзімір Пуцін папрасіў ўрад выконваць абавязкі ў поўным аб'ёме да фарміравання новага кабінета міністраў. Далейшае рашэнне па складзе ўрада будзе прымаць прэзідэнт.

Уладзімір Пуцін вырашыў ўвесці пасаду намесніка старшыні Савета бяспекі Расіі і прапанаваць гэтую пасаду Дзмітрыю Мядзведзеву, перадае Інтэрфакс. Пры гэтым Пуцін з'яўляецца старшынёй Савета бяспекі. У савет таксама ўваходзяць 11 пастаянных членаў, Мядзведзеў з'яўляецца адным з іх.

Раней, выступаючы з пасланнем перад Федэральным сходам, Пуцін прапанаваў перапісаць Канстытуцыю Расіі. У прыватнасці, прапануецца абмежаваць прыярытэт міжнароднага права, змяніць працэдуру прызначэння ўраду (гэта прапануецца рабіць парламенту), змяніць працэдуру прызначэння кіраўнікоў сілавых ведамстваў, змяніць палажэнне аб забароне займаць адной і той жа асобе пост прэзідэнта больш за два тэрміны запар, падняць цэнз аседласці прэзідэнта Расіі з 10 да 25 гадоў і інш.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: