Урад Украіны забараніў наўпроставае авіязлучэнне з Расіяй

Урад Украіны забараніў нерэгулярныя рэйсы паміж Расіяй і Украінай, паведамляе hromadske.ua. Пры гэтым забарона не закране пералёты, неабходныя для забеспячэння працы місій міжнародных арганізацый — ААН, АБСЕ і Чырвонага Крыжа.
Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Ілюстрацыйнае фота, pixabay.com

Такое рашэнне ўрад прыняў пасля візіта народнага дэпутата Юрыя Бойка і сябра партыі «За жыццё» Віктара Медведчука ў Маскву.

22 сакавіка Бойка і Медведчук правялі сустрэчу з Мядзведзевым у Маскве. Падчас сустрэчы Мядзведзеў прапанаваў абмеркаваць за зачыненымі дзвярыма пытанне газатранспартнай сістэмы, цэн на ўнутраным рынку і гандлёва-эканамічныя адносіны. Парашэнка асудзіў візіт Медведчука і Бойка ў Маскву. 27 сакавіка генпракурор Юрый Луцэнка анансаваў адкрыццё крымінальнай вытворчасці ў незаконным перасячэнні мяжы ў сувязі з палётам Юрыя Бойкі і Віктара Медведчука ў Расію.

«Прапануецца ўсталяваць забарону на ажыццяўленне нерэгулярных рэйсаў пералётаў паміж Украінай і дзяржавай-агрэсарам за выключэннем рэйсаў палётаў, неабходных для забеспячэння дзеянняў місій міжнародных арганізацый — ААН, АБСЕ і Чырвонага крыжа», — гаворыцца ў тэксце прапановы аб забароне, якую ўнёс міністр унутраных спраў Арсен Авакаў і падтрымаў урад.

Рэгулярнае авіязлучэнне паміж Украінай і Расіяй спынілася ў кастрычніку 2015 года, калі прэзідэнт Пётр Парашэнка сваім указам увёў санкцыі супраць пяці найбуйнейшых расійскіх авіякампаній, а ўрад пазней забараніў палёты гэтых перавозчыкаў у краіну. У адказ Расавіяцыя ўвяла забарону на выкарыстанне расійскай паветранай прасторы ўкраінскімі авіякампаніямі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: