Ураган, які пакінуў дзясяткі ахвяраў у Румыніі, рухаецца да Украіны

У Румыніі 8 чалавек загінулі і каля 70 апынуліся ў бальніцы ў выніку ўраганнага ветру, які дасягаў месцамі 100 кіламетраў у гадзіну.

Ураган, які абрынуўся на Румынію ў нядзелю, 17 верасня, і ў выніку якога загінулі 8 чалавек, насоўваецца на Украіну. Пра гэта ў панядзелак, 18 верасня, паведамляе Корреспондент.net.

Хуткасць ветру месцамі дасягала 100 кіламетраў на гадзіну. Ён валіў дрэвы і зрываў дахі дамоў. Пашкоджаныя многія лініі электраперадач і каналы водазабеспячэння.

Экстранныя службы краіны просяць жыхароў не выходзіць на вуліцу. У дадзены момант ураган рухаецца ў бок Украіны, паведамляк ВВС.

Большая частка ахвяр і пацярпелыя — жыхары горада Тымішаара і яго наваколляў. Тымішаара — трэці па велічыні горад Румыніі, размешчаны на захадзе краіны.

"Нас ніхто не папярэджваў, што нас чакае такое. Прагноз надвор'я абяцаў толькі дождж", — сказаў мэр Тымішаара Нікалае Робу ў інтэрв'ю румынскаму тэлеканалу Digi 24.

Экстранныя службы краіны просяць жыхароў не выходзіць на вуліцу. Згодна з сіноптыкамі, у дадзены момант ўраган рухаецца ў бок Украіны.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: