
Усэйн Болт атрымаў траўму падчас апошняга забегу ў кар'еры
- Замежжа
- 13-08-2017
Ямайскі бягун Усэйн Болт, якому належаць рэкорды свету на дыстанцыях 100 і 200 метраў, атрымаў траўму на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Лондане. Падчас эстафеты ён бяжаў вырашальны, чацвёрты этап, але не змог яго скончыць — зборная Ямайкі засталася без медаля.

Для Усэйна Болт гэты чэмпіянат свету — апошні ў кар'еры. У асабістым заліку 100-метроўка таксама склалася для яго няўдала, Болт апынуўся толькі трэцім.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!