Усе варшаўскія паўстанцы будуць увекавечаныя

У Музеі Варшаўскага паўстання некалькі сотняў варшаўскіх паўстанцаў будуць увекавечаныя на здымках. Група чатырох фатографаў учора пачала працу.



Музей Варшаўскага паўстання


Ідэя нарадзілася пасля таго, як ужо амаль усе асобы, звязаныя з паўстаннем, расказвалі пра тыя падзеі перад камерай. Мы шукалі яшчэ які-небудзь спосаб захавання памяці пра гэтых людзей”, — тлумачыць дырэктар музея Ян Алдакоўскі.

Учора на фотасесію прыйшло 30 паўстанцаў. Фатографы адзначаюць, што ўсе фотаздымкі будуць мастацкімі партрэтамі. Аўтар ідэі Войтэк Вітэска лічыць, што ўсё жыццё чалавека запісанае на твары і ў поглядзе.

Акцыя будзе доўжыцца да 4 жніўня.

radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: