Уся Польшча ў чырвонай зоне: уведзены новыя правілы бяспекі з-за COVID-19

У сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса ўрад Польшчы прыняў новыя правілы бяспекі. Цяпер уся Польшча знаходзіцца ў чырвонай зоне, перадае Еўрарадыё.
Гэта значыць, што аддаленае навучанне пачынаецца з 4 класа школы і вышэй. Забаронена збірацца групамі больш за 5 чалавек. Выключэнне — члены адной хатняй гаспадаркі.

З 8:00 да 16:00 дзеці да 16 гадоў могуць быць на вуліцы толькі ў суправаджэнні бацькоў або апекуна.

Прыпыняецца праца санаторыяў. Гастраномія працуе толькі на вынас і на развоз.

Людзям, старэйшым за 70 гадоў, настойліва рэкамендуецца не выходзіць па не жыццёва важных справах. Праўда, да апошніх адносяць і рэлігійныя сходы. Для пажылых уводзіцца бясплатная тэлефонная лінія, па якой можна замовіць дапамогу.

На 23 кастрычніка ў Польшчы зафіксавана 228318 выпадкаў каронавіруса. Смяротных выпадкаў 4172,
ачунялых 105092. Цяпер хварэюць 119054 чалавекі. Таксама 23 кастрычніка быў зафіксаваны чарговы максімум — за суткі выявілі 13 632 новыя выпадкі заражэння.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: