
Курт Волкер у Аўдзееўцы (Украіна). Фота www.currenttime.tv
Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю “Эхо Москвы”, калі адказваў на пытанне, якую інфармацыю маюць ЗША наконт размяшчэння ваенных частак на Усходзе Украіны.
«Што б я ні сказаў, мне адразу запярэчыць хтосьці, каму не падабаюцца тыя ці іншыя лічбы, але дазвольце мне адзначыць, што мы вельмі старанна вывучылі гэтае пытанне. У нас ёсць вельмі добрая інфармацыя пра камандзіраў, ланцужок камандавання, пра тыпы войскаў, іх фінансаванне, колькасць вайскоўцаў рэгулярнай расійскай арміі, колькасць спецыялізаваных падраздзяленняў, а большую частку сіл складаюць кантрактнікі», — заявіў Волкер.
Ён дадаў, што ЗША, бывала, дзейнічалі такім жа чынам падчас сваіх ваенных аперацый, аднак большую частку сіл складаюць кантрактнікі, фінансаванне якіх ажыццяўляе менавіта РФ.
«Я буду вельмі шчыры: ЗША дзейнікалі такім жа чынам у іншых месцах, дзе мы выкарыстоўвалі падрадчыкаў у якасці дадатку да ваенных аперацыях ЗША, і ў дадзеным выпадку склалася такая ж сітуацыя. Ажыццяўляецца непасрэднае расійскае камандаванне і кіраванне праз ланцужок камандавання, якое ўключае рэгулярныя войскі, рэгулярныя афіцэры, але большую частку сіл складаюць кантрактнікі, якім плаціць Расія», — падкрэсліў Волкер.
Нагадаем, у жніўні начальнік украінскага Генштаба — галоўнакамандуючы ВСУ Віктар Мужэнка — заявіў, што ў акупаваным Данбасе Расіяй засяроджана каля 32 тысяч вайскоўцаў-акупантаў, якія ўваходзяць у склад першага і другога армейскіх карпусоў. Таксама ёсць больш за 700 танкаў, гарматы, артылерыйскія сістэмы.
Паводле tsn.ua