Узбекістан. Падхалімства забароненае

Прысвячэнне песняў, кніг і фільмаў дзеючым прэзідэнтам — звычайная з’ява ў постсавецкай Цэнтральнай Азіі. А вось Узбекістан, а дакладней, яго кіраўнік Шаўкат Мірзіёеў, хоча паказаць, што стаў выключэннем.



Фота з сайта press-service.uz

Нядаўна ўлады заявілі пра забарону падхалімства на яго адрас і папярэдзілі — хвалебныя песні, прысвечаныя кіраўніку краіны, могуць каштаваць спевакам і кампазітарам ліцэнзій іх на выкананне.

Аб’ява была зроблена ў рамках сустрэчы артыстаў і чыноўнікаў «Узбекканцэрта» — дзяржаўнага органу, які курыруе ўзбекскую забаўляльную індустрыю.

«Прысвячэнне відэакліпаў некаторым людзям, а таксама дзейнасці кіраўнікоў дзяржаў... неэтычнае», — сказаў прысутным дырэктар «Узбекканцэрту».

Увогуле, гэты крок быў зроблены праз некалькі тыдняў пасля таго, як спявачка з Узбекістана зазнала крытыку за музычны кліп, які яна прысвяціла лідару краіны.

Застанецца паглядзець, як новая ўстаноўка будзе рэалізаваная. Узбекістан, як ні круці, — усходняе грамадства, дзе моцныя аўтарытарныя традыцыі.

Паводле ўзбекскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!