Узбекістан. Паспець да 23-й гадзіны

Парламент Узбекістана зацвердзіў палажэнне, якое рэгламентуе правядзенне рытуалаў, у тым ліку вяселляў.

Вяселле ва Узбекістане. Фота novotours.uz

Пышныя вяселлі — біч узбекскага грамадства. Для прэстыжу многія ўзбекі пазычаюць на вяселле грошы, і каб расплаціцца, выязджаюць на заробкі.

Папярэднія спробы ўлады прымусіць узбекаў быць больш сціплымі, не спрацавалі. Людзі працягнулі спаборнічаць у пышнасці цырымоніі і колькасці выдаткаваных на свята грошай.

І вось улады чарговым разам імкнуцца спыніць марнатраўства грамадзян. Вяселлі, згодна з новымі правіламі, могуць працягвацца не больш за адзін дзень (06:00 да 23:00). Колькасць гасцей не павінна перавышаць 200 чалавек. У вясельным картэжы павінна быць не больш за тры машыны.

І, нарэшце, фішка новага палажэння — уводзіцца пасада «вясельны ўчастковы». Гэта прадстаўнік мясцовага самакіравання, які павінен пракантраляваць, каб банкет не супярэчыў нацыянальным традыцыям, прасачыць за колькасцю машын у картэжы, пералічыць гасцей і, нарэшце, у 23 гадзіны ўсіх разагнаць.

Як усё гэта будзе выглядаць на практыцы, цяжка сказаць. Тым часам людзі адрэагавалі на новы закон жартамі. Напрыклад, на форумах сустракаюцца каментары кшталту: «Забылі ўдакладніць колькасць калорый, дапушчальныя на чалавека, і норму рухаў цела ў гадзіну, каб не парушаць працоўны графік на карысць дзяржавы на наступны дзень».

Паводле ўзбекскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: