Узбекістан. Патрэбныя свіння і міньён

На пасяджэнні ў Акадэміі дзяржкіравання прэм’ер Узбекістана Абдула Арыпаў нечакана паставіў перад чыноўнікамі задачу — стварыць мультыплікацыйных персанажаў накшталт свінкі Пэпы або міньёнаў.
Кадр з мультфільму пра легендарнага героя ўзбекскага камічнага эпасу Хаджу Насрэдзіна. Узбекфильм, 1982 год

Кадр з мультфільму пра легендарнага героя ўзбекскага камічнага эпасу Хаджу Насрэдзіна. Узбекфильм, 1982 год


Ва Узбекістане трэба працаваць над стварэннем сваіх герояў, заклікаў Арыпаў. Кіраўнік урада не сумняваецца, што мясцовая кінастудыя «Узбекфільм» здолее стварыць падобных персанажаў, якія падымуцца да вышынь папулярнасці заходніх мультыплікацыйных герояў. Гэта дапаможа мясцовым прадпрыемствам, якія выпускаюць нацыянальныя лялькі.

Тэма мульцікаў выклікала вялікі рэзананс у краіне. Народ спрачаецца — колькі грошай з бюджэту змарнуюць на мультфільм пра ўзбекскую Пэпу. Іншыя смяюцца з таго, што праблема свінні з мультфільмаў стала ва Узбекістане пад Новы год найбольш важным пытаннем.

Некаторыя здзіўляюцца — навошта прыдумляць ровар, калі ва ўзбекскай культуры ёсць вядомы ва ўсім свеце герой. Гаворка пра Хаджу Насрэдзіна. Аднак узбекскія чыноўнікі ўпарта ігнаруюць Насрэдзіна. І, відаць, нездарма, бо, паводле помнікаў фальклору, хітрун ахвотна дурыць прадстаўнікоў улады ды багацеяў.

Паводле ўзбекскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!