Узбекістан. Усе жанчыны — злачынцы?

Мэр Ташкента вырашыў прадухіляць злачыннасць сярод жанчын — і загадаў падначаленым высветліць, якія кабеты найбольш схільныя да злачынстваў.


У выніку працы з мясцовымі ўладамі, кіраўнікамі прадпрыемстваў і грамадскасцю была вызначаная тая самая група рызыкі, якая складаецца з 32 катэгорый.

Да тэарэтычных злачынцаў улада адносіць не толькі раней асуджаных жанчын, або, скажам, хворых на алкагалізм. Патэнцыйна, паводле спісу, перайсці мяжу закона могуць беспрацоўныя, тыя, хто не мае сталічнай прапіскі, інваліды, маці-адзіночкі і нават разведзеныя. Але самая адметная катэгорыя без пяці хвілін злачынцаў — «непаўналетнія (да 18 гадоў) і маладыя дзяўчаты (ад 18 да 30 гадоў)».

Фота з сайта www.kakprosto.ru

Такі падыход выклікаў заканамерныя заклікі разагнаць камітэт пры мэрыі, які прыдумаў групы рызыкі. Між тым некаторыя, наадварот, жартаўліва дзякуюць чыноўнікам. Маўляў, «дзякуй» за тое, што яны гэтыя катэгорыі яшчэ не манетызавалі, як звычайна робяць з праблемай. Маглі распрацаваць для кожнай катэгорыі нашыўкі для адзення і ўвесці іх абавязковае нашэнне за адпаведную таксу. А калі жанчына падыходзіць па некалькіх пунктах — хай набудзе некалькі нашывак. І з крыміналам барацьба, і бюджэту дапамога.

Паводле ўзбекскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!