Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Узбекістан. Усхваляць прэзідэнта забаронена

Ва Узбекістане прынята незвычайная пастанова, якая забараняе музыкам і спевакам хвалебныя песні, прысвечаныя кіраўніку краіны.

Шаўкат Мірзіяеў. Фота www.ca-portal.ru

Такі крок быў зроблены праз некалькі тыдняў пасля таго, як 39-гадовая спявачка Дзільфуза Ісмаілава прысвяціла Шаўкату Мірзіяеву музычны відэаролік пад назвай «Хай будзе здаровы султан гэтай прыгожай зямлі». Песня ўсхваляе Мірзіяева як «выдатнага султана» гэтай зямлі, «цень Бога на Зямлі» і «каханага чалавека». У відэароліку фігуруе сам Мірзіёеў падчас розных афіцыйных мерапрыемстваў, дзелавых паездак і сустрэч.

Кліп выклікаў крытыку сярод карыстальнікаў узбекскіх сацыяльных сетак. Некаторыя з іх сцвярджалі, што такія песні рызыкуюць ператварыць краіну ў суседні Туркменістан.

Нечакана для ўсіх улада падтрымала грамадскасць. Кліп, які быў змешчаны на YouTube, аператыўна выдалілі.

Пазней з'явілася пастанова «Узбекканцэрту» — дзяржаўнага органу, які курыруе ўзбекскую індустрыю забаў, пра неэтычнасць падобных твораў. З цяперашняга часу песні ў гонар прэзідэнта могуць каштаваць спевакам і кампазітарам іх ліцэнзій на выкананне.

Паводле ўзбекскай прэсы



Каментаваць