Узбекістан. Забаранілі лячыцца Каранам

Міністэрства аховы здароўя Узбекістана вырашыла скончыць з адной асобнай групай акультыстаў.

Ілюстрацыйнае фота з сайта azan-syzran.ru

Гаворка пра тых, што абяцае вылечыць пацыентаў з дапамогай аятаў — структурнай адзінкі Карана, якая звычайна разумеецца як «верш».

Многія вернікі ісламу вераць, што дэкламацыя пэўнага аята можа дапамагчы арганізму. А некаторыя ідуць яшчэ далей: заклікаюць купацца ў вадзе, над якой прачытаны Каран, або піць яе ці ўціраць у раны.

У інтэрнэце можна прачытаць пра 118 канкрэтных выпадкаў, калі з дапамогай аятаў Карана вылечылі цяжкія формы раку.

Так ці інакш, адмысловай пастановай узбекскае Міністэрства аховы здароўя аднесла лячэнне аятамі да акультызму, што не адносіцца да «народнай медыцыны».

Цяжка сказаць, ці зможа гэта спыніць аматараў аятаў. Справа ў тым, што адзін фрагментаў Карана абвяшчае: «Тое, што мы пасылаем у Каране, з’яўляецца ацаленнем для вернікаў...». Гэтую цытату можна трактаваць як тое, што Каран сапраўды мае тэрапеўтычны эфект.

Паводле ўзбекскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: