Узброены напад на клуб у Стамбуле. Загінулі не менш за 35 чалавек

У Стамбуле некалькі ўзброеных чалавек адкрылі стральбу ў папулярным клубе Reina. Па дадзеных уладаў горада, загінулі не менш за 35 чалавек.

Не менш за сорак чалавек атрымалі раненні, паведамляе CNN Turk.

The Independent са спасылкай на турэцкія СМІ паведамляе, што тых, хто нападаў было двое. Паводле неафіцыйных дадзеных, узброеныя людзі былі апранутыя ў касцюмы Санта Клаўса.

У клубе на момант інцыдэнту было не менш за 600 чалавек, піша The Independent. Па дадзеных Daily Sabah, адзін з тых, хто нападаў пачаў страляць па паліцыянтах перад клубам, а затым зайшоў у ўстанову і працягнуў страляць па наведвальніках. Выданне адзначае, што некалькі наведвальнікаў Reina скокнулі ў Басфорскі праліў падчас стральбы.


Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: