Узровень даверу расіян да Пуціна на мінімуме за 14 гадоў

Узровень даверу расіян да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў сакавіку знізіўся да мінімуму за 14 гадоў. Гэта паказала апытанне Усерасійскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі, паведамляе «Свабода».
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у Санкт-Пецярбургу, жнівень 2013 года 

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у Санкт-Пецярбургу, жнівень 2013 года 

У гэтым даследаванні УЦВГД задаваў «адкрытае» пытанне («Калі казаць пра палітыкаў, каму Вы давяраеце?»). Рэспандэнты павінны былі самі назваць імя палітыка без падказкі сацыёлагаў. Пра давер Пуціну заявілі 28,3 працэнта ўдзельнікаў апытання. Такога нізкага паказчыка не было за ўсю гісторыю назіранняў.

Паводле такой методыкі цэнтр вывучаў давер палітыкам 13 гадоў. У траўні 2019 года, калі ўзровень даверу Пуціну па ёй знізіўся да гістарычна нізкіх на той момант 30,5 працэнта, УЦВГД змяніў методыку і пачаў задаваць «закрытае» пытанне — пра тое, ці давярае рэспандэнт канкрэтна Уладзіміру Пуціну, ці не.

Пік даверу Пуціну паводле апытання, якое праводзілася з закрытым пытаннем, назіраўся 26 студзеня 2020 года — 73,9 працэнта. Аднак у гэтай фармулёўцы давер таксама зніжаецца, 22 сакавіка ўзровень ўпаў да самага нізкага значэння — 67 працэнтаў, — адзначае часопіс Forbes.

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: