В'етнамская вайна: Лукашэнка мае рацыю, мы сапраўды былі побач (ФОТАФАКТ)

27 чэрвеня падчас сустрэчы з прэзідэнтам В'етнама Чан Дай Куанагам Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў В'етнамскую вайну і адзначыў, што «мы былі побач з вамі на в'етнамскай зямлі». Ці меў кіраўнік Беларусі на ўвазе толькі савецкіх вайсковых спецыялістаў?
Беларус Анатоль Сандулаў на фронце ў В

Беларус Анатоль Сандулаў на фронце ў В'етнаме


Думаю, нам з вамі няма неабходнасці гаварыць пра тое, што аб'ядноўвае нашы народы. У нас з вамі вялікая гісторыя добрых узаемаадносінаў. Беларускі народ з даўніх часоў, асабліва ў цяжкія перыяды вашай гісторыі, быў заўсёды побач. Кожны в'етнамец добра памятае мінулую вайну і тую цану, якую вы заплацілі за свабоду і незалежнасць. Памятаем і ведаем пра гэта і мы. Таму што мы былі тады побач з вамі на в'етнамскай зямлі, — цытуе Лукашэнку «Радыё Свабода».

Сапраўды, вайсковыя спецыялісты ды зенітчыкі беларускага паходжання ваявалі ў В'етнаме на баку камуністаў падчас канфлікту 1957-1975 гадоў. СССР тады падтрымаў камуністычны Паўночны В'етнам, ЗША падтрымалі Паўднёвы.

Разам з тым, беларусы ваявалі і ў складзе амерыканскага кантынгенту. У якасці сведчання можна зірнуць на фота Анатоля Сандулава, апублікаванае ў эмігранцкім часопісе «Беларуская моладзь» акурат часоў канфлікту ў В'етнаме. Частка беларускай эмігранцкай супольнасці, у прыватнасці Радаслаў Астроўскі, актыўна выступалі за ўдзел беларусаў у рознага роду канфліктах з СССР па ўсім свеце. Ва ўмовах небяспекі ІІІ Сусветнай вайны, дзеячы беларускай дыяспары лічылі патрэбным рыхтаваць свае вайсковыя кадры.

Ці меў Аляксандр Лукашэнка на ўвазе, размаўляючы з Куангам, і прадстаўнікоў нашай дыяспары, якія ваявалі пад амерыканскім сцягам, нажаль, невядома. 




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Ivan
  • 2017-06-27 18:21:01
"СССР тады падтрымаў камуністычны Паўднёвы В'етнам, ЗША падтрымалі Паўночны."

Усе наадварот

Больш цікавага на «Новым Часе»: