Ва Удмуртыі завялі крымінальную справу па факце самаспалення Альберта Разіна

Следчыя органы распачалі крымінальную справу ў сувязі з суіцыдам навукоўца ля будынка Дзяржсавета Удмуртыі, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Паволжа» ў пракуратуры рэпублікі.

Фота: Uralistica


«Справу распачалі. У рамках справы будуць правяраць версіі, у тым ліку і давядзенне да самагубства»
, — сказаў суразмоўца агенцтва, не ўдакладніўшы, па якім артыкуле ўзбуджаная справа.

У сваю чаргу крыніца, знаёмая з сітуацыяй, паведаміла агенцтву, што справа ўзбуджаная па арт. 110 КК РФ (давядзенне да самагубства).

У аўторак раніцай каля будынка Дзяржсавета Удмуртыі перад чарговай сесіяй здзейсніў спробу суіцыду 79-гадовы былы дырэктар інстытута чалавека Удмурцкага дзяржуніверсітэта, актывіст удмурцкага руху Альберт Разін. Ён быў шпіталізаваны і памёр у бальніцы.

Вучоны патрабаваў ад уладаў надаваць больш увагі абароне ўдмурцкага энтаса і мовы. Як паведамляюць журналісты, на адным з яго плакатаў былі напісаныя радкі Расула Гамзатава: «І калі заўтра мая мова знікне, то я гатовы сёння памерці».

Следчае ўпраўленне СКР па рэспубліцы пачало праверку па факце суіцыду Разіна. Пра пачатак праверкі паведаміла і пракуратура Удмуртыі, якая таксама мае намер даць ацэнку довадаў, якія знаходзіліся ў звароце загінулага.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!