Ва Ухані зноў расце колькасць інфікаваных COVID-19

У кітайскім Ухані фіксуюць рост колькасці інфікаваных COVID-19, хоць ужо больш за месяц у горадзе не фіксавалі новых выпадкаў каронавіруса. За мінулыя суткі ў Кітаі выявілі 17 інфікаваных, з якіх пяць — ва Ухані.

У кітайскім Ухані за суткі, 10 траўня, выявілі пяць новых пацверджаных выпадкаў каронавіруса. У горадзе пасля доўгага перапынку другі дзень запар рэгіструюць лакальныя заражэнні. Гэта вынікае з паведамлення камітэта па пытаннях аховы здароўя правінцыі Хубэй.

Адзначаецца, што ўсе пяцёра інфікаваных COVID-19 першапачаткова былі бессімптомнымі носьбітамі, але за мінулыя суткі іх выпадкі перакваліфікавалі ў пацверджаныя.

Нагадаем, пасля 4 красавіка ва Ухані не паведамлялася пра новыя выпадкі заражэння, а 26 красавіка з бальніцы горада быў выпісаны апошні пацыент з COVID-19.

Напярэдадні паведамлялася, што ва Ухані пацвердзілі адзін выпадак каронавіруса. Такім чынам, колькасць заражаных у актыўнай форме па стане на раніцу панядзелка складае шэсць чалавек, усе шпіталізаваныя.

Агулам у Кітаі выявілі 1690 увазных выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, усё яшчэ хварэюць 99 чалавек, 1591 пацыент вылечыўся. Ні адзін чалавек, які ўехаў у краіну і быў носьбітам віруса, не памёр.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: