Ва Украіне абвясцілі афіцыйныя вынікі выбараў

Цэнтральная выбарчая камісія Украіны апрацавала 100 % пратаколаў першага туру прэзідэнцкіх выбараў, які прайшоў 31 сакавіка, паведамляе Белсат.
Паводле інфармацыі ЦВК, перамогу ў першым туры атрымаў актор, прадстаўнік партыі «Слуга народу» Уладзімір Зяленскі. Ён набраў 30,24 % галасоў. На другім месцы – дзейны прэзідэнт і лідара аднайменнага блоку Пятро Парашэнка, на рахунку якога 15,95 %.

Агулам за лідара прэзідэнцкай гонкі прагаласавалі 5,7 млн украінцаў, за яго найбліжэйшага канкурэнта – 3 млн.

За крок ад другога туру спынілася лідарка партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка – у яе 13,4 % галасоў.

Былы міністр абароны Анатоль Грыцэнка атрымаў 6,91 %, былы кіраўнік СБУ Ігар Смяшко – 6,04 %, лідар Радыкальнай партыі Алег Ляшко – 5,48 %. За кандыдата ад нацыяналістычных партый Руслана Кашулінскага прагаласавалі 1,62 % выбарцаў.

Прарасейскія кандыдаты Юрый Бойка і Аляксандр Вілкул запісалі на свой рахунак адпаведна 11,67 % і 4,15 % галасоў.

Астатнія 30 кандыдатаў набралі ў суме 3,12 % галасоў. 1,18 % бюлетэняў прызнаныя нядзейснымі.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў мае прайсці 21 красавіка. У ім за крэсла кіраўніка дзяржавы будуць змагацца Уладзімір Зяленскі і Пятро Парашэнка.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: