Ва Украіне апрацавана 55,5% пратаколаў. У другім туры — Зяленскі і Парашэнка

Украінскі Цэнтрвыбаркам апрацаваў 55,5% пратаколаў.

Інфаграфіка www.ukrinform.ru

Па стане на 09:10 раніцы Цэнтральная выбарчая камісія апрацавала 55,5% пратаколаў у электронным выглядзе на выбарах прэзідэнта Украіны.

Адпаведныя звесткі абнародаваны на інфармацыйным табло ў ЦВК, паведамляе Укрінфарм.

Паводле гэтых вынікаў, лідзіруе Уладзімір Зяленскі, за яго свае галасы аддалі 30,25% выбаршчыкаў.

За Пятра Парашэнку прагаласавалі 16,54% выбаршчыкаў, за Юлію Цімашэнка — 13,09%.

Юрыя Бойку падтрымалі 11,51% выбаршчыкаў, Анатоля Грыцэнку — 7,12%, Ігара Смяшко — 5,93%, Алега Ляшко — 5,12%.

На дадзены момант ЦВК падлічыла 9 720 177 галасоў.

Дзеючы прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка з'яўляецца лідарам перадвыбарнай гонкі сярод украінцаў, якія галасавалі на замежнай выбарчай акрузе. Пасля падліку 91,08% галасоў Парашэнка атрымаў падтрымку 38,63% украінцаў за мяжой.

Паводле вынікаў экзіт-пол па замове ТСН па стане на 18:00 Зяленскі атрымаў 30,1% галасоў выбаршчыкаў, на другім месцы — Парашэнкі з вынікам у 18,5%. Трэцюю пазіцыю заняла Цімашэнка — 14%. 

Ва Украіне 31 сакавіка адбылося галасаванне на чарговых выбарах прэзідэнта. У бюлетэні для галасавання былі прозвішчы 39 кандыдатаў.

Паводле www.ukrinform.ru, tsn.ua


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!