Ва Украіне дэпутаты ў другі раз патрабуюць адкрыць крымінальную справу супраць Лукашэнкі

Дэпутат Вярхоўнай рады Аляксей Ганчарэнка, які прадстаўляе партыю «Еўрапейская салідарнасць», накіраваў на адрас генпракурора Украіны Ірыны Венедыктавай зварот з просьбай правесці праверку па фактах супрацоўніцтва Лукашэнкі з прадстаўнікамі самаабвешчанай ЛНР і даць гэтаму прававую ацэнку.

Аляксей Ганчарэнка 


Учора на сайце «генпракуратуры» самаабвешчанай ЛНР з’явілася падзяка на адрас Лукашэнкі і КДБ за магчымасць правесці «неабходныя следчыя дзеянні» з Пратасевічам. Паводле слоў «генпракурора» ЛНР Сяргея Гарэнкі, Раман даў прызнальныя паказанні, якія звязаныя з яго датычнасцю да дзейнасці батальёна «Азоў», паведамляе REFORM.by.

«Дэ-факта гэта азначае, што Лукашэнка, які сілай захапіў і ўтрымлівае ўладу ў Беларусі, прызнаў тэрарыстычныя “рэспублікі”. Наша рэакцыя павінна быць рэзкай і выразнай. Гэта замах на нашу тэрытарыяльную цэласнасць. Украіна павінна распачаць крымінальную справу супраць Лукашэнкі за супрацоўніцтва з тэрарыстамі», — напісаў ён у сваім Telegram-канале.

14 чэрвеня кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гора заявіў, што беларускі бок не атрымліваў ніякіх афіцыйных запытаў з-за мяжы аб правядзенні следчых дзеянняў з Пратасевічам. Сам Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што з'яўляецца прыхільнікам тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Аднак 2 чэрвеня ён заявіў пра магчымасць допыту Пратасевіча прадстаўнікамі так званай «ЛНР». Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба папярэдзіў, што Кіеў зробіць Лукашэнку «балюча», калі такі допыт адбудзецца.

Першае патрабаванне аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да Лукашэнкі Ганчарэнка накіраваў дзесяць дзён таму.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: