Ва Украіне і Польшчы абвешчаны каранцін праз каронавірус

З 12 сакавіка на тры тыдні па ўсёй тэрыторыі Украіны ўводзяць каранцін. Будуць зачынены навучальныя ўстановы і забаронены масавыя сходы.
фота УНІАН

фота УНІАН


Кабінет міністраў прыняў пастанову, паводле якой у сувязі з успышкай каронавіруса ў свеце з 12 сакавіка па 3 красавіка ўводзіцца каранцін ва Украіне, піша korrespondent.net.

Ён прадугледжвае: закрыццё навучальных устаноў, забарону масавых сходаў больш за 200 чалавек і закрыццё авіязлучэння з некаторымі краінамі.

Таксама будзе зачынена большая частка КПП. З 219 застанецца 49.

Абмежавальныя меры ўводзяцца і ў Польшчы. У Варшаве да канца сакавіка будуць зачыненыя школы і забароненыя масавыя мерапрыемствы, паведамляе polskieradio.pl.

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што поўнасцю школы і дзіцячыя садкі будуць зачыненыя, пачынаючы з панядзелка, але ўжо з заўтрашняга яны будуць недаступныя для «адукацыйнага працэсу», бо не ўсе бацькі змогуць так хутка арганізаваць дагляд за сваімі дзецьмі:

— Назіраючы за хваробай, у паразуменні з экспертамі, карыстаючыся вопытам іншых дзяржаў, мы вырашылі дзейнічаць на апераджэнне. Учора падчас дыскусіі ў Еўрапейскай Радзе было бачна, што іншыя дзяржавы прымаюць падобныя рашэнні, — сказаў Маравецкі.

Па стане на 11 сакавіка ў Беларусі вядома пра 12 выпадкаў каронавірусу: у Мінску — пяць, у Віцебску — пяць, у Гомелі і Гродне — па адным.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: