Ва Украіне пачало дзейнічаць пакаранне за «сэкс без згоды»

У Крымінальным кодэксе Украіны з 11 студзеня дзейнічае новая норма, якая прадугледжвае пакаранне за сэкс без згоды.


У пятніцу, 11 студзеня, ва Украіне ўступілі ў сілу змяненні да Крымінальнага кодэксу аб тым, што сэкс без згоды, — вуснай, пісьмовай або невербальнай — будзе лічыцца згвалтаваннем.

Пра гэта гаворыцца ў нормах адпаведнага закона.

Год таму Вярхоўная Рада прыняла закон «Аб папярэджанні і супрацьдзеянні хатняму гвалту».

Сярод новаўвядзенняў меркавалася ўвесці змены ў Крымінальным кодэксе адносна пытання сэксуальнага гвалту. У прыватнасці, прымус да сэксу прадугледжвае штраф у памеры да адной тысячы неабкладаемых мінімумаў даходаў грамадзян (17 тысяч грыўняў) або абмежаванне волі да 2 гадоў.

Дзеючае заканадаўства прадугледжвае, што згвалтаваннем можна назваць сэкс пры якім ужываліся пагрозы, сіла і злоўжыванне ўразлівым станам пацярпелага чалавека.

Згодна з новымі правіламі, складам злачынства будзе лічыцца «пранікненне ў цела партнёра без свабоднай згоды». Пры падобным «пранікненні» пацярпелы бок можа звярнуцца ў праваахоўныя органы з абвінавачваннем у «сэксуальным гвалце».

Паводле aif.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!