Ва Украіне падлічылі затрыманых за год п'яных кіроўцаў

Украінскі Дзяржстат назваў колькасць затрыманых за год п'яных кіроўцаў.

Фота: kiev.informator.ua

Паводле дадзеных Дзяржстата, за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане было аштрафавана 68,9 тысячы чалавек.

За 2018 год ва Украіне да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя 69,2 тысячы чалавек — за кіраванне транспартнымі сродкамі або судамі ў стане алкагольнага, наркатычнага ці іншага ап'янення, паведамляе Дзяржаўная служба статыстыкі.

Паводле звестак ведамства, за гэтае правапарушэнне было аштрафавана 68,9 тысячы чалавек. Акрамя таго, 58,2 тысячы чалавек былі дадаткова пазбаўленыя права кіравання транспартнымі сродкамі за кіраванне ў нецвярозым выглядзе.

Чытайце таксама:

Кіроўца грузавіка з беларускімі турыстамі быў п'яны — паліцыя

Усяго ж на працягу 2018 года да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнутыя 3,6 мільёны чалавек. Больш за палову з іх (2 мільёны чалавек) былі прыцягнутыя за парушэнні на транспарце, у галіне дарожнай гаспадаркі і сувязі.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!