Ва Украіне рэзка знізілася колькасць прадпрымальнікаў


Ва Украіне рэзка знізілася колькасць прадпрымальнікаў, паведамляе Кореспондент.
На закрыццё выстройваюцца чэргі. Фота Кореспондент

На закрыццё выстройваюцца чэргі. Фота Кореспондент



Масава спыняюць дзейнасць фізічныя асобы — прадпрымальнікі (ФЛП) па ўсіх абласцях.
 
Колькасць прыватных прадпрымальнікаў зменшылася на 128 402 амаль за месяц. Пра гэта сведчаць звесткі з сэрвісу маніторынгу рэгістрацыйных дадзеных украінскіх кампаній OpenDataBot.
 
Як адзначаецца, з канца снежня пастаянна зніжаецца колькасць зарэгістраваных прыватных прадпрымальнікаў.
 
Масавае згортванне дзейнасці фізічных асобаў — прадпрымальнікаў (закрыццё ФЛП) ажыццяўляецца ў кожнай вобласці Украіны. Больш за ўсё ў Кіеўскай (17 176), Харкаўскай (12 390) і Днепрапятроўскай (11 196) вобласці.
 
Больш зачыняюцца прадпрымальнікі рознічнага (43 275) і аптовага (8 931) гандлю, складскіх (10 798) і транспартных паслуг (7 040).


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: