Ва Украіне скасаваная забарона на ўезд замежнікаў на тэрыторыю краіны

Ва Украіне скасаваная забарона на ўезд замежнікаў на тэрыторыю краіны. З 28 верасня замежнікі зноў могуць перасекчы ўкраінскую мяжу, заявіў Інтэрфакс-Украіна прадстаўнік дзяржаўнай памежнай службы краіны Андрэй Дземчанка.


«Пастанова, у якой прапісана абмежаванне ўезду замежнікаў, працягвае дзейнічаць. Гэта пастанова ўрада № 641. У той жа час там была дакладна прапісаная забарона ўезду замежнікаў на тэрыторыю нашай краіны з 28 жніўня да 00.00 28 верасня. Фактычна гэтай ноччу гэтая норма аб забароне ўезду замежнікам у нашу краіну спыніла сваё дзеянне. З гэтага часу замежнікам ўезд у нашу краіну не забаронены» — сказаў Дземчанка агенцтву.

Нагадаем, урад Украіны 27 жніўня на пазачарговым пасяджэнні ўнес змены ў пастанову № 641 «Аб устанаўленні каранціну і ўкараненні ўзмоцненых супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў», абмежаваўшы ўезд замежных грамадзян на тэрыторыю Украіны з 00.00 28 жніўня да 00.00 28 верасня. Абмежаванні не закранулі замежнікаў, якія маюць від на жыхарства ва Украіне, замежных грамадзян, якія едуць транзітам і маюць дакументы, што пацвярджаюць выезд на працягу двух дзён, асоб, якія навучаюцца ва ўкраінскіх ВНУ, прадстаўнікоў міжнародных місій або тых, хто прыбывае па запрашэнні дыпламатычных прадстаўніцтваў Украіны і інш.

Аднак па-ранейшаму існуюць нормы па самаізаляцыі замежнікаў на пэўны перыяд ці наяўнасці ў іх страхавога полісу.

Паводле news.tut.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: