Ва Украіне следчых і пракурораў абавязалі выплачваць кампенсацыі

Следчых і пракурораў ва Украіне абавязалі асабіста выплачваць кампенсацыі за неправамерныя дзеянні падчас расследаванняў. Падобная норма дзейнічае ў развітых еўрапейскіх дэмакратычных дзяржавах.

Вярхоўная Рада прыняла закон «Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Украіны па ўдасканаленні забеспячэння захавання правоў удзельнікаў крымінальнага судаводства і іншых асоб праваахоўнымі органамі пры ажыццяўленні дасудовага расследавання», паведамляе unian.net. 

Закон накіраваны на забеспячэнне няўхільнага выканання правоў удзельнікаў крымінальнага судаводства і іншых асоб праваахоўнымі органамі падчас дасудовага расследавання і ўзмацненне адказнасці праваахоўнікаў за неналежнае выкананне ўскладзеных на іх абавязкаў падчас дасудовага расследавання.

На пасяджэнні парламента старшыня Камітэта па пытаннях заканадаўчага забеспячэння праваахоўнай дзейнасці Андрэй Кажамякін адзначыў, што ўпершыню ў заканадаўстве Украіны прадугледжана, што дзяржава можа кампенсаваць шкоду пацярпеламу з дапамогай «зваротнага патрабавання» да вінаватых асоб. Паводле яго слоў, «такога ў гісторыі ўкраінскага правасуддзя не было», але гэтая норма дзейнічае ў развітых еўрапейскіх дэмакратычных дзяржавах.

Па словах Кажамякіна, калі следчы ці пракурор падчас правядзення следчых дзеянняў паводзяць сябе ў дачыненні да асобы незаконна, то, калі суд вынесе рашэнне аб кампенсацыі яму шкоды, то плаціць будзе не дзяржава, а менавіта следчы ці пракурор. У законе гаворыцца, што дзяржава, кампенсаваўшы шкоду, прычыненую следчым, пракурорам, прымяняе права зваротнага патрабаванні да гэтых асобаў у выпадку ўстанаўлення ў іх дзеяннях складу крымінальнага злачынства або дысцыплінарнай правіны, незалежна ад заканчэння тэрмінаў прымянення і дзеянні дысцыплінарнага спагнання.

Дадзены закон прадугледжвае, што прадпрымальнік можа падаць у суд скаргу, калі следчы паўторна пачаў крымінальную справу па такой жа фабуле, а таксама абскардзіць неправамернае бяздзеянне следчага органа, калі справа разглядаецца «больш за адзін год ці больш 18 месяцаў і беспадстаўна не зачыняецца».

Адзначаецца, што законам ствараецца дадатковы інструмент для абароны чалавека ад незаконнага крымінальнага пераследу — даецца магчымасць прыцягнуць канкрэтнага пярэваратня ў пагонах да персанальнай маёмаснай адказнасці за шкоду, які ён прычыніў асобе.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: