Ва ўкраінскім МЗС адказалі Пуціну на «спрадвечна рускія землі»

Напярэдадні на прэс-канферэнцыі Уладзімір Пуцін заявіў, што ўсё Прычарнамор'е і ўсходняя частка Украіны — гэта спрадвечна рускія тэрыторыі.

Намеснік міністра замежных спраў Украіны Васіль Боднар падчас гадзіны пытанняў да ўраду ў Вярхоўнай Радзе ў пятніцу, 20 снежня, пракаментаваў заяву прэзідэнта Расіі пра тое, што частка Украіны — нібыта «спрадвечна рускія тэрыторыі».

«Мы асуджаем любыя спробы Расіі замахвацца на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны... Мы адназначна гэта асуджаем, ніякі наратыў Пуціна і ніякія ягоныя выдумкі не будуць працаваць для нас. Больш за тое, давайце звернемся да гісторыі, хто каму належаў? Калісьці, у свой час, Масква была падпарадкавана Кіеву. Давайце казаць пра карані, а не пра наступствы», — сказаў ён.

Боднар паведаміў, што афіцыйная заява МЗС будзе апублікаваная пазней.

Нагадаем, падчас учорашняй прэс-канферэнцыі Пуцін сярод іншага заявіў, што ўсё Прычарнамор'е і ўсходняя частка Украіны — гэта спрадвечна рускія тэрыторыі, і цяпер РФ з гэтым разбіраецца.

Пры гэтым Пуцін зноў заявіў, што замежных вайскоўцаў на Данбасе няма, а ваенную тэхніку сепаратыстам нібыта маглі паставіць сімпатызуюць ім дзяржавы. 

Паводле hkorrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: