Вадзіцелі грамадскага транспарту ў Вільні рыхтуюцца да страйку

Вадзіцелі грамадскага транспарту ў Вільні маюць намер арганізаваць страйк 21 кастрычнiка, калі да гэтага часу не атрымаюць заробкаў за верасень. Так сказаў BNS кіраўнік прафсаюза работнікаў прадпрыемства самакіравання Vilniaus viešasis transportas Ёнас Дэкамінавічус.



Фота © DELFI (T.Vinicko nuotr.)


Вадзіцелі аўтобусаў і тралейбусаў падчас забастоўкі плануюць выязджаць толькі на 30% маршрутаў.

"2 кастрычніка адбыўся сход працаўнікоў прадпрыемства. Мы выбралі страйкавы камітэт і прынялі рашэнне. Калі нам своечасова не будзе выплачана зарплата за верасень, мы пачнём бестэрміновую забастоўку», — сказаў Дэкамінавічус.

Ён адзначыў, што, паводле калектыўнай дамовы, работнікі павінны атрымаць зарплату за верасень 11–16 кастрычніка, але схільныя пачакаць да 20 кастрычніка.

«Калі 20 кастрычніка мы не атрымаем зарплату, на наступны дзень будзем страйкаваць. Таксама мы плануем страйкаваць кожны раз, калі своечасова не атрымаем зарплату, не толькі ў кастрычніку», — сказаў кіраўнік прафсаюза.

Прафсаюз пачаў рыхтавацца да страйку, калі работнікі своечасова не атрымалі заробак за жнівень. Па словах кіраўніка прафсаюза, зарплаты за жнівень выплачаныя работнікам 2–3 кастрычніка.

Паводле delfi.lt

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: