Вакарчук зрабіў заяву наконт удзелу ў выбарах прэзідэнта Украіны (відэа)

Святаслаў Вакарчук абяцае разам са сваёй камандай будзе працаваць над тым, каб праеўрапейскія сілы перамаглі: «Я веру — сапраўдныя змены магчымыя!» — сказаў ён


Вакарчук сцвярджае, што не будзе браць удзелу ў прэзідэнцкай гонцы. Фота УНІАН

Лідар гурта "Акіян Эльзы" Святаслаў Вакарчук заявіў, што не будзе балатавацца на пасаду прэзідэнта Украіны ў 2019 годзе. Пра гэта ён распавёў у сваім звароце, які быў апублікаваны на афіцыйным YouTube-канале артыста.

"Я неаднаразова заяўляў, што ўлада як такая, прэзідэнцкая пасада як такая — мне не цікавыя. Мяне цікавяць сапраўдныя змены ў краіне! І каб расставіць усе кропкі над "і", зняць усе пытанні, афіцыйна заяўляю: я, Святаслаў Вакарчук, не буду прымаць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2019 года", — падкрэсліў артыст. Паводле слоў Вакарчука, ён добра ўсведамляе, што цяпер, у джынсах "можа зрабіць больш для краіны, чым калі надзене гальштук".

Разам з тым Святаслаў Вакарчук паабяцаў са сваёй камандай працаваць над тым, каб праеўрапейскія сілы перамаглі: “Я буду працаваць над тым, каб прывесці ва ўладу як мага больш маладых прафесіяналаў — людзей будучыні, тых, для каго справядлівасць і дзяржаўныя інтарэсы — вышэй за ўсё! Я веру — сапраўдныя змены магчымыя! І не важна, у песнях ці ў палітыцы, я заўсёды буду з вамі на гэтым шляху — шляху сапраўдных пераменаў!”


Паводле www.unian.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: