«Варатар ухіляўся ад шайбы, як мог». Паглядзіце, як эпічна Пуцін забіваў галы ў матчы «Лягенд хакея» (відэа)

Яго каманда перамагла 13:9, ВВП закінуў 8 шайб, каментатары «Матч ТВ» захлёбваліся ў захапленні.
Як і Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін любіць гуляць у хакей. Ён выступае за каманду «Лягенды хакея», дзе поруч з ім аб перамогах дбаюць сусветныя зоркі накшталт Вячаслава Фяцісава, Паўла Бурэ, Ігара Ларыёнава, Аляксея Касатонава, Валерыя Каменскага ды іншых.

Чарговы матч «Лягенд хакея» адбыўся ўчора — у Сочы Пуцін і К упэўнена перамаглі каманду Начной хакейнай лігі (НХЛ) з лікам 13:9.

68-гадовы прэзідэнт Расіі стаў самым выніковым гульцом матча, закінуўшы 8 шайб. На відэа добра бачна, як астатнія хакеісты спрыяюць таму, каб Пуцін закідваў і закідваў. Як жартуюць у сацсетках, нават варатар супернікаў гэтага жадае, бо "ухіляецца ад шайбы, як можа». Вельмі жвава захапляюцца бамбардырскім імпэтам ВВП і каментатары дзяржаўнага тэлеканала «Матч ТВ».

Між тым шанцуе галоўнаму хакеісту Расіі не заўсёды. Год таму, пасля чарговай перамогі, Пуцін упаў, наехаўшы на чырвоны дыван, расцелены для цэрэмоніі ўзнагароджвання. Гэтае відэа стала вірусным.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: